Google Translate

Google Translate
Выява лагатыпа
URL translate.google.com
Тып сайта пераклад
Рэгістрацыя непатрэбная
Мова(-ы) Беларуская і 108 іншых (пераклад у абодвух кірунках; 2021)
Уладальнік Google
Аўтар Google
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Google Translate (бел.: Гугл перакладай) — сэрвіс ад Google, які на 2015 год дазваляў перакладаць разнастайныя тэксты і вэб-старонкі на 109 мовах (у тым ліку і на беларускай). Колькасць параграфаў ці тэхнічных тэрмінаў у выточным тэксце абмяжоўваецца. Акрамя гэтага, ёсць функцыя «Перакладзены пошук», дзе можна выбраць выточную мову вынікаў і канцавую, увесці запыт і атрымаць вынік на абранай мове. 26 жніўня 2008 года сайт папоўніўся магчымасцю перакладаць з 50 моў на беларускую і наадварот з беларускай мовы на 50 іншых[1].

У адрозненне ад іншых сэрвісаў перакладу, якія працуюць з SYSTRANS, Google карыстаецца ўласнымі распрацоўкамі ў дадзенай галіне. Google Translate, як іншыя сэрвісы, не мае граматычных правілаў, таму што алгарытм выкарыстоўвае гэтак званы статыстычны аналіз, а не традыцыйны алгарытм перакладу, заснаваны на правілах[2].

  1. Адэля Дубавец (27 жніўня 2008). "Цяжкасці перакладу". Беларускія навіны. Праверана 2 верасня 2015.
  2. Франц-Джозаф Ох пацвердзіў гэта падчас яго прамовы на MT Summit 2005, заявіўшы, што «Нам правілы больш непатрэбныя» («We do not need rules any more»).

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search